Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прысвоіў генэральскія званьні

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.02.2019 13:34
Чарговае воінскае званьне генэрал-маёра прысвоена палкоўнікам Івану Багуслаўскаму і Юрыю Шаплаўскаму.
БТ

Лукашэнка прысвоіў генэральскія званьні
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указы аб прысваеньні воінскіх і спэцыяльных званьняў.
Чарговае воінскае званьне генэрал-маёра прысвоена палкоўнікам Івану Багуслаўскаму і Юрыю Шаплаўскаму. Палкоўніку ўнутранай службы Ігару Болатаву і палкоўніку юстыцыі Паўлу Ігнатаву прысвоены чарговыя спэцыяльныя званьні генэрал-маёра ўнутранай службы і генэрал-маёра юстыцыі адпаведна.
Пракурору Віцебскай вобласьці Вадзіму Сушчынскаму прысвоены клясны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі трэцяга клясу, начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Аляксандру Валіеву – пэрсанальнае званьне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы трэцяга рангу.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указы аб прысваеньні воінскіх і спэцыяльных званьняў. Чарговае воінскае званьне генэрал-маёра прысвоена палкоўнікам Івану Багуслаўскаму і Юрыю Шаплаўскаму.

Палкоўніку ўнутранай службы Ігару Болатаву і палкоўніку юстыцыі Паўлу Ігнатаву прысвоены чарговыя спэцыяльныя званьні генэрал-маёра ўнутранай службы і генэрал-маёра юстыцыі адпаведна.

Пракурору Віцебскай вобласьці Вадзіму Сушчынскаму прысвоены клясны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі трэцяга клясу, начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Аляксандру Валіеву – пэрсанальнае званьне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы трэцяга рангу.

belta.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт