У Беларусі наведалі пахаваньні польскіх жаўнераў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.02.2019 14:50
Акцыя прымеркаваная на Дня памяці выклятых жаўнераў, які адзначаецца ў Польшчы 1-га сакавіка.
arch. SW/public domain/Wiki
Палякі Беларусі зладзілі аб'езд месцаў памяці. У мерапрыемстве, арганізаваным з нагоды 1-га сакавіка – Нацыянальнага дня выклятых жаўнераў, узялі ўдзел чальцы непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі, таксама польскія дыпляматы з Генэральнага консульства ў Гародні.
Падчас акцыі ўдзельнікі запалілі сьвечкі ў месцах пахаваньнях польскіх жаўнераў у некалькіх вёсках на захадзе Беларусі. Таксама ўдзельнікі акцыі наведалі месцы баёў жаўнераў Арміі Краёвай падчас Другой сусьветнай вайны, як з нямецкімі войскамі, так і з атрадамі НКВД СССР, у тым ліку Шчучын, Сурконты, Радунь, Нач.
Старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс сказала Польскаму радыё, што ў паездцы бярэ ўдзел таксама мясцовая моладзь і лякальныя польскія актывісты, якія штодня займаюцца ўтрыманьнем месцаў пахаваньня.
«Мы ладзім гэты тур, каб аддаць належнае тым, хто загінуў, баронячы Польшчу ад савецкіх акупантаў», – сказала старшыня Саюза палякаў.
У суботу ў Ваўкавыску плянуецца арганізаваць Бег «Воўчымі сьцежкамі» з нагоды Нацыянальнага дня выклятых жаўнераў.
ПР/юл