Logo Polskiego Radia
Print

БЧ плянуе адправіць першы кантэйнэрны цягнік у Румынію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2019 10:01
Беларуская чыгунка ў першай дэкадзе сакавіка плянуе адправіць першы кантэйнэрны цягнік у Румынію.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

БЧ плянуе адправіць першы кантэйнэрны цягнік у Румынію
Беларуская чыгунка ў першай дэкадзе сакавіка плянуе адправіць першы кантэйнэрны цягнік у Румынію.
Дзяржаўнае прадпрыемства „Белінтэртранс - транспартна-лягістычны цэнтр” (БТЛЦ) Беларускай чыгункі арганізуе новы праект - рэгулярны кантэйнэрны цягнік Беларусь - Румынія. Партнэрамі БТЛЦ выступаюць Rail Cargo Logistics d.o.o. (Славенія) і „Захід Транс Сэрвіс” (Украіна).
Новы кантэйнэрны цягнік з экспартнай прадукцыяй прадпрыемстваў лясной галіны плянуецца адправіць са станцыі Ганцавічы. У склад цягніка будуць уключаныя 124 кантэйнэры, якія разьмесьцяцца на 31 спэцыялізаванай фітынгавай плятформе па 4 кантэйнэры на кожнай. Для перавозкі прадукцыі выкарыстоўваюцца кантэйнэры павышанай ёмістасьці.
Хуткасьць дастаўкі грузу - 39 гадзін, плянаваны аб'ём на 2019 год - 120 тыс. тон.
„Для Беларускай чыгункі адным са стратэгічных напрамкаў зьяўляецца разьвіцьцё экспартна-імпартных перавозак грузаў беларускіх прадпрыемстваў. У 2019 годзе ў плянах чыгункі - рэалізацыя новых праектаў па экспарце прадукцыі айчынных прадпрыемстваў”, - адзначыла прэс-служба.
Так, у межах разьвіцьця калідора „Поўнач – Поўдзень” БЧ сумесна з ААТ „РЖД” і ЗАТ „Азербайджанскія чыгункі” прапрацоўваецца пытаньне аб арганізацыі новага праекта - курсіраваньне кантэйнэрнага цягніка з Менска ў Баку. Гэта дазволіць за тыдзень дастаўляць грузы, што вырабляюцца ў Беларусі, у Азэрбайджан.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт