Палешукі просяць Лукашэнку пакінуць ім возера
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        07.03.2019 10:11
                    
                                 
                
                
                    З пачатку году жыхары Жыткавіч і раёну адстойваюць возера Чырвонае.
                
                
                
                
               
                
                         Вадаём плянуе далучыць да сваёй тэрыторыі Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Шмат хто зь мясцовых жыхароў – супраць. Звароты ў структуры ўлады не прынесьлі плёну. Вяскоўцы напісалі кіраўніку дзяржавы з «надзеяй знайсьці разуменьне, абарону і дапамогу на справядлівасьць».
Калектыўны ліст падпісалі 650 чалавек. «Гэта за адзін дзень. У нас мала часу. Каб быў час – мы бы і тысячы подпісаў сабралі», – пракамэнтаваў Свабодзе жыхар Жыткавічаў Аляксандар.
У звароце адзначана, што возера мае сваіх, мясцовых арандатараў – лясгас і «Жыткавічыхімсэрвіс». Яны арандавалі возера паводле закону, да 2025 году. Толькі траціна возера цяпер ва ўладаньні Нацыянальнага парку. Але ён хоча ўсё возера.
Палешукі выступаюць супраць Нацыянальнага парку ў зьвязку з тым, што парк не рэалізуе мясцовым пуцёўкі на паляваньне, забароніць рыбалку ды агародзіць возера.
У сваю чаргу Нацыянальны парк заяўляе, што хоча навесьці парадак на возеры, але ня можа праз «супрацьдзеяньне мясцовых жыхароў».
Паводле Радыё «Свабода»/юл