Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі адказала на пэтыцыю аб акрэдытацыі тэлеканалу „Белсат”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.03.2019 13:01
Папрасілі „акрэдытаваць канал” — МЗС адказаў, што акрэдытоўвае не каналы, а карэспандэнтаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

На сайце Petitions.by у студзені зьявілася пэтыцыя пад назвай „Акрэдытаваць канал „Белсат“, забясьпечыць бесьперашкодную працу незалежных СМІ”. Зварот падпісалі 186 карыстальнікаў.

У звароце сьцьвярджалася, што стасоўна некаторых СМІ ў Беларусі выконваюцца ня ўсе артыкулы закону „Аб сродках масавай інфармацыі”, а таксама што ў Беларусі тэлевізія зманапалізаваная дзяржаўнымі тэлеканаламі.

Прыводзіліся вытрымкі з закону наконт роўнасьці ў праве на пашырэньне інфармацыі, плюралізму, недапушчэньня манапалізацыі СМІ, недапушчэньня абмежаваньня свабоды СМІ.

Падпісанты пэтыцыі запатрабавалі правесьці праверку прычынаў, зь якіх МЗС не акрэдытоўвае тэлеканал „Белсат”, і праверыць, ці ёсьць прыкметы манапалізацыі тэлевізіі ў Беларусі, прыняць захады дзеля рэалізацыі права беларусаў атрымліваць інфармацыю пра падзеі ў краіне.

7 сакавіка быў атрыманы адказ ад намесьніка міністра Яўгена Шастакова. У адказе пералічваюцца законы, паводле якіх акрэдытуюцца журналісты незалежных СМІ і адкрываюцца карэспандэнцкія пункты ў Беларусі.

„Запытаная ў вашым звароце „акрэдытацыя спадарожнікавага каналу“ „Белсат“ ня значыцца ў вышэй выкладзеных пытаньнях кампэтэнцыі МЗС і не прадугледжаная ў сьпісе адміністрацыйных працэдураў, якія зьдзяйсьняе Міністэрства”, - адзначаецца ў адказе.

Шастакоў таксама згадаў, што Вярхоўны суд у 2014 годзе забараніў Польскай тэлевізіі выкарыстоўваць пазначэньне „Белсат” або „Belsat” пры трансьляцыі на Беларусь праз зварот уласьніка фірмы „БЕЛСАТплюс”, які за год да запуску тэлеканалу (але ўжо пасьля анонсу гэтага запуску) набыў у Беларусі гандлёвы знак „Белсат”. Праз справу аб таварным знаку ў тэлеканалу ня раз канфіскоўвалі тэхніку.

Сапраўды, у звароце ўжывалася фармулёўка „акрэдытаваць канал”, але не ўжывалася „акрэдытаваць карэспандэнтаў” або „дазволіць адкрыць карэспандэнцкі пункт”. Аднак з адказу вынікае, што Шастакоў зразумеў, што мелася на ўвазе ў пэтыцыі.

На просьбы правесьці праверку наконт манапалізацыі дзяржавай тэлевізійнай сеткі вяшчаньня Шастакоў не адказаў.

svaboda.org/аз

МЗС Беларусі адказала на пэтыцыю аб акрэдытацыі тэлеканалу „Белсат”

Папрасілі „акрэдытаваць канал” — МЗС адказаў, што акрэдытоўвае не каналы, а карэспандэнтаў.

На сайце Petitions.by у студзені зьявілася пэтыцыя пад назвай „Акрэдытаваць канал „Белсат“, забясьпечыць бесьперашкодную працу незалежных СМІ”. Зварот падпісалі 186 карыстальнікаў.

У звароце сьцьвярджалася, што стасоўна некаторых СМІ ў Беларусі выконваюцца ня ўсе артыкулы закону „Аб сродках масавай інфармацыі”, а таксама што ў Беларусі тэлевізія зманапалізаваная дзяржаўнымі тэлеканаламі.

Прыводзіліся вытрымкі з закону наконт роўнасьці ў праве на пашырэньне інфармацыі, плюралізму, недапушчэньня манапалізацыі СМІ, недапушчэньня абмежаваньня свабоды СМІ.

Падпісанты пэтыцыі запатрабавалі правесьці праверку прычынаў, зь якіх МЗС не акрэдытоўвае тэлеканал „Белсат”, і праверыць, ці ёсьць прыкметы манапалізацыі тэлевізіі ў Беларусі, прыняць захады дзеля рэалізацыі права беларусаў атрымліваць інфармацыю пра падзеі ў краіне.

7 сакавіка быў атрыманы адказ ад намесьніка міністра Яўгена Шастакова.

У адказе пералічваюцца законы, паводле якіх акрэдытуюцца журналісты незалежных СМІ і адкрываюцца карэспандэнцкія пункты ў Беларусі.

„Запытаная ў вашым звароце „акрэдытацыя спадарожнікавага каналу“ „Белсат“ ня значыцца ў вышэй выкладзеных пытаньнях кампэтэнцыі МЗС і не прадугледжаная ў сьпісе адміністрацыйных працэдураў, якія зьдзяйсьняе Міністэрства”, - адзначаецца ў адказе.

Шастакоў таксама згадаў, што Вярхоўны суд у 2014 годзе забараніў Польскай тэлевізіі выкарыстоўваць пазначэньне „Белсат” або „Belsat” пры трансьляцыі на Беларусь праз зварот уласьніка фірмы „БЕЛСАТплюс”, які за год да запуску тэлеканалу (але ўжо пасьля анонсу гэтага запуску) набыў у Беларусі гандлёвы знак „Белсат”. Праз справу аб таварным знаку ў тэлеканалу ня раз канфіскоўвалі тэхніку.

Сапраўды, у звароце ўжывалася фармулёўка „акрэдытаваць канал”, але не ўжывалася „акрэдытаваць карэспандэнтаў” або „дазволіць адкрыць карэспандэнцкі пункт”. Аднак з адказу вынікае, што Шастакоў зразумеў, што мелася на ўвазе ў пэтыцыі.

На просьбы правесьці праверку наконт манапалізацыі дзяржавай тэлевізійнай сеткі вяшчаньня Шастакоў не адказаў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт