Белстат расказаў, што больш за ўсё патаньнела й падаражэла ў лютым
Найбольш падаражэлі сьвежыя агуркі й сеткавы газ, патаньнелі цытрусавыя й грушы.
Белстат расказаў, што больш за ўсё патаньнела й падаражэла ў лютым. Найбольш падаражэлі сьвежыя агуркі й сеткавы газ, патаньнелі цытрусавыя й грушы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Сярод прадуктаў харчаваньня больш за ўсё патаньнелі цытрусавыя (на 5,41%), грушы (на 4,75%), вінаград (на 2,82%), сьвініна (акрамя бескасьцёвага мяса) - на 1,84%, цукар-пясок (на 1,71%). Падаражэлі сьвежыя агуркі (на 32,22%), сьвежая белакачанная капуста (на 12,59%), бананы (на 9,52 працэнта). Агародніна стала даражэйшай на 11,31%, фрукты - на 2,19%. У цэлым прадукты харчаваньня й безалькагольныя напіткі падаражэлі на 1,2%.
Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшымі на 0,35%, алькагольныя напіткі - на 0,92%.
Адзеньне падаражэла на 0,17%, абутак патаньнеў на 1,07%. Пры гэтым мужчынскія футравыя шапкі патаньнелі на 3,97%, жаночыя зімовыя паліто й кажухі (паўкажушкі) са штучнага футра - больш як на 3%, дзіцячыя спадніцы з трыкатажнага палатна - на 3,25%, жаночыя зімовыя боты на нізкім абцасе - на 3,63%.
Што датычыцца паслуг, то ў сярэднім яны падаражэлі на 3,2%. Самым прыкметным было павелічэньне платы за жыльлёва-камунальныя паслугі (на 10,35%). Больш за ўсё падаражэлі сеткавы газ (на 25,57%), электразабесьпячэньне (на 17,06%), карыстаньне ліфтам (на 7,29%). Патаньнелі паслугі чыгуначнага пасажырскага транспарту ў міжнародных зносінах (на 3,25%).
Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў лютым склала 1,3%.
belta.by/аз