Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка рыхтуецца да выбараў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.03.2019 15:45
Беларускі кіраўнік прыняў сёньня з дакладам кіраўнікоў Адміністрацыі ды кіраўніцтва справамі.
Аляксандр ЛукашенкаАляксандр Лукашенкаgazetaprawna.pl / ShutterStock

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёньня з дакладам кіраўніка спраў прэзыдэнта Віктара Шэймана. Адной з галоўных тэм сустрэчы стала разьвіцьцё супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі. «Мы дамаўляліся, што вы пабудзіце ў шэрагу краін, з якімі мы спрабуем супрацоўнічаць і ў нас завязаліся добрыя адносіны.

Іншы шэраг пытаньняў датычыўся работы Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, падпарадкаваных прадпрыемстваў і арганізацый. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта вялікая структура, якая ўключае ў сябе самыя розныя напрамкі дзейнасьці – ад народных мастацкіх промыслаў да сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і нацыянальных паркаў. Беларускі кіраўнік загадаў вырашыць праблемы цягам года. Гэта зьвязана з прэзыдэнцкімі ды парлямэнцкімі выбарамі, якія пройдуць у бліжэйшыя два гады ў Беларусі. Гэты час стане іспытам для ўсёй вэртыкалі, падкрэсьліў беларускі лідар.

Тэму выбараў беларускі кіраўнік абмяркоўваў сёньня яшчэ кіраўніцай Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай. Маўляў арганізацыяй выбараў павінна заняцца прэзыдэнцкая Адміністрацыя.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт