Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь адзначае Міжнародны дзень лесу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.03.2019 11:57
У Міністэрстве лясной гаспадаркі нагадалі, што ў Беларусі лясы зьяўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і найважнейшых нацыянальных багацьцяў.
Foto: pixabay.com/CC0

Беларусь адзначае Міжнародны дзень лесу
21 сакавіка ва ўсім сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень лясоў. Сьвята было абвешчана Генэральнай Асамблеяй ААН у 2012 годзе. Галоўная яго мэта – аб’яднаць зацікаўленае грамадзтва ў вырашэньні праблем, зьвязаных з захаваньнем лесу й зьмякчэньнем наступстваў глябальнага зьмяненьня клімату.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі нагадалі, што ў Беларусі лясы зьяўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і найважнейшых нацыянальных багацьцяў. Лясы і лясныя рэсурсы маюць вялікае значэньне для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, забесьпячэньне яе эканамічнай, энэргетычнай, экалягічнай і харчовай бясьпекі. Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасьць тэрыторыі, плошча лясоў і запас растучай драўніны ў пераліку на аднаго жыхара), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Эўропы.
Толькі ў мінулым годзе арганізацыямі Міністэрства лясной гаспадаркі лесааднаўленьне і лесаразьвядзеньне былі праведзены на агульнай плошчы 41,2 тысячы гектараў, у тым ліку за кошт пасеву і пасадкі лесу закладзена 34,8 тысячы гектараў новых лясоў.

21 сакавіка ва ўсім сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень лясоў. Сьвята было абвешчана Генэральнай Асамблеяй ААН у 2012 годзе. Галоўная яго мэта – аб’яднаць зацікаўленае грамадзтва ў вырашэньні праблем, зьвязаных з захаваньнем лесу й зьмякчэньнем наступстваў глябальнага зьмяненьня клімату.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі нагадалі, што ў Беларусі лясы зьяўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і найважнейшых нацыянальных багацьцяў. Лясы й лясныя рэсурсы маюць вялікае значэньне для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, забесьпячэньне яе эканамічнай, энэргетычнай, экалягічнай і харчовай бясьпекі.

Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасьць тэрыторыі, плошча лясоў і запас растучай драўніны ў пераліку на аднаго жыхара), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Эўропы.

Толькі ў мінулым годзе арганізацыямі Міністэрства лясной гаспадаркі лесааднаўленьне й лесаразьвядзеньне былі праведзены на агульнай плошчы 41,2 тысячы гектараў, у тым ліку за кошт пасеву й пасадкі лесу закладзена 34,8 тысячы гектараў новых лясоў.

zviazda.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт