Мінпрыроды папярэджвае аб штрафах за выпальваньне травы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
21.03.2019 13:37
За незаконнае выпальваньне сухой расьліннасьці або непрыняцьце мер па ліквідацыі выпальваньняў пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (1 БВ – 25,5 рублёў).
Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain
Мінпрыроды папярэджвае аб штрафах за выпальваньне травы
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя папярэджвае аб адказнасьці за выпальваньне сухой травы, паведамляецца на сайце ведамства.
У Мінпрыроды зьвярнулі ўвагу, што ў сувязі з раньнім устанаўленьнем цёплага надвор'я ў рэспубліцы пачынаецца паўсюль выпальваньне сухой расьліннасьці, асабліва ў яе паўднёвых раёнах, што нэгатыўна ўплывае на навакольнае асяродзьдзе.
У адпаведнасьці з законам «Аб расьлінным сьвеце» выпальваньне сухой расьліннасьці (сухіх расьлін) і яе рэшткаў катэгарычна забараняецца. За невыкананьне патрабаваньня прадугледжана адказнасьць у адпаведнасьці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэньнях. За незаконнае выпальваньне сухой расьліннасьці або непрыняцьце мер па ліквідацыі выпальваньняў пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (1 БВ – 25,5 рублёў). Разьвядзеньне вогнішча ў забароненых месцах вядзе да папярэджаньняя або накладаньня штрафу ў памеры да 12 БВ.
https://nn.by/?c=ar&i=227347
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя папярэджвае аб адказнасьці за выпальваньне сухой травы, паведамляецца на сайце ведамства.
У Мінпрыроды зьвярнулі ўвагу, што ў сувязі з раньнім устанаўленьнем цёплага надвор'я ў рэспубліцы пачынаецца паўсюль выпальваньне сухой расьліннасьці, асабліва ў яе паўднёвых раёнах, што нэгатыўна ўплывае на навакольнае асяродзьдзе.
У адпаведнасьці з законам «Аб расьлінным сьвеце» выпальваньне сухой расьліннасьці (сухіх расьлін) і яе рэшткаў катэгарычна забараняецца. За невыкананьне патрабаваньня прадугледжана адказнасьць у адпаведнасьці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
За незаконнае выпальваньне сухой расьліннасьці або непрыняцьце мер па ліквідацыі выпальваньняў пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (1 БВ – 25,5 рублёў). Разьвядзеньне вогнішча ў забароненых месцах вядзе да папярэджаньняя або накладаньня штрафу ў памеры да 12 БВ.
nn.by/эж