Logo Polskiego Radia
Print

Тэлекам-апэратар velcom запусьціў 4G-сетку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.03.2019 11:03
З 21 сакавіка ёй могуць карыстацца абанэнты Менска, Менскага раёна й Гомеля.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Тэлекам-апэратар velcom пачаў прадастаўляць паслугі мабільнага інтэрнэту па тэхналёгіі 4G. З 21 сакавіка ёй могуць карыстацца абанэнты Менска, Менскага раёна й Гомеля.

Гэтыя паслугі прадастаўляюцца ў сетцы інфраструктурнага апэратара beСloud у дыяпазоне радыёчастотаў 1800 МГц. Прэс-служба velcom адзначае, што на сёньняшні дзень сетка чацьвёртага пакаленьня выкарыстоўваецца на больш чым 530 базавых станцыях beСloud.

Працягваюцца працы па разгортаваньні 4G у іншых рэгіёнах. Пакуль сетка чацьвёртага пакаленьня арыентавана найперш на вялікія гарады.

Абанэнты velcom усіх тарыфных плянаў (уключна з архіўнымі) змогуць выкарыстоўваць інтэрнэт-трафік, знаходзячыся ў зоне пакрыцця 4G-сеткі, без дадатковай платы. Для выкарыстаньня мабільнага інтэрнэту ў ёй патрабуецца наяўнасьць смартфона, пляншэта, USB-мадэма ці Wi-Fi роўтэра, SIM-карты, якія падтрымліваюць стандарт перадачы дадзеных 4G. Больш падрабязна гл. тут.

Адзначаецца, што ўсім абанэнтам velcom па-ранейшаму даступная 3G-сетка, якая забясьпечвае надзейную сувязь на 97% тэрыторыі Беларусі.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт