Памёр аўтар першага беларускага мультфільма Ўладзімер Голікаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.03.2019 14:00
                    
                                 
                
                
                    Ён паклаў пачатак беларускай анімацыі, стварыўшы першы айчынны лялечны мультфільм «Нязнайка-паэт».
                
                
                    
                         Image: geralt/pixabay.com/CC0 Creative Commons
Image: geralt/pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         На мінулым тыдні ва ўзросьце 86 гадоў памёр беларускі кінарэжысёр, мастак-аніматар і аўтар першага беларускага мультфільма Уладзімер Голікаў. Мастак скончыў факультэт жывапісу Сурыкаўскага мастацкага інстытута, працаваў на кінастудыях імя М.Горкага, «Таджикфильм». Прыйшоўшы на «Беларусьфільм» у 1971 годзе, ён паклаў пачатак беларускай анімацыі, стварыўшы першы айчынны лялечны мультфільм «Нязнайка-паэт».
У творчай біяграфіі Уладзімера Голікава ёсьць такія любімыя дзецьмі і дарослымі мультфільмы, як «Два погляды на адно і тое ж», «Няўдачнік», «Вася Буслік і яго сябры», «Квак-задавака», «Не баюся цябе, мароз». У творчым тандэме са сваёй жонкай Мартай Лубянікавай ён стварыў сэрыю казак пра Цімка і Змітрука.
На кінастудыі «Беларусьфільм» выказваюць глыбокія спачуваньні родным, блізкім і сябрам Уладзімера Голікава. «Яго праца, талент, неардынарны погляд на сьвет, пастаянны творчы пошук сталі асновай для сёньняшняй студыі анімацыйных фільмаў. Уладзімер Голікаў унёс значны ўклад у разьвіцьцё беларускай культуры і анімацыі ў прыватнасьці», – падкрэсьлілі на «Беларусьфільме».
паводле БелТА/нг