Logo Polskiego Radia
Print

Бязьвізавыя зоны Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей могуць аб'яднаць

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.03.2019 14:27
Таксама прапануецца павялічыць тэрмін часовага знаходжаньня замежнікаў на гэтай тэрыторыі і ўвесьці дадатковыя пункты пропуску празь мяжу.
Езуіцкі сабор у ГорадніЕзуіцкі сабор у Горадніwikimedia commons/Jurasikt/CC BY 3.0

Праект указа аб абʼяднаньні бязьвізавых зон Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасьці. Пра гэта распавёў намесьнік міністра спорту й турызму Міхаіл Кравец. Паводле яго слоў, у адзіную бязьвізавую тэрыторыю ўвойдуць, акрамя ўжо існуючых парку «Аўгустоўскі канал» і турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Брэст», дадатковыя раёны.

Таксама прапануецца павялічыць тэрмін часовага знаходжаньня замежнікаў на гэтай тэрыторыі і ўвесьці дадатковыя пункты пропуску празь мяжу, перадае «Беларусь Сегодня».

Міхаіл Кравец спадзяецца, што ў бліжэйшы час дакумэнты будуць гатовыя.Аднак кажучы пра пэрспэктывы бязьвізавай зоны на мяжы зь Летувой і Латвіяй, намесьнік міністра заклікаў не сьпяшацца.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт