Logo Polskiego Radia
Print

Фільм «Крышталь» Дар’і Жук атрымаў расейскую кінапрэмію «Ніка»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.03.2019 09:08
Дэбютная праца беларускай рэжысэркі Дарʼі Жук абышла чатыры карціны шорт-ліста намінацыі і была прызнаная лепшым рускамоўным дэбютам году.
Кадр зь фільму «Крышталь»

Фільм «Крышталь» беларускай рэжысэркі Дар’і Жук атрымаў расейскую кінапрэмію «Ніка»
На перамогу ў намінацыі «Лепшы фільм краін СНД і Балтыі» прадстаўнікі беларускага кінэматографу прэтэндавалі ўпершыню.
Супернікамі фільма «Крышталь» былі «Бэрлін-Акурган» узбэцкага рэжысэра Зульфікара Мусакава, «Ласкавая абыякавасьць сьвету» казаха Адыльхана Ержанава, «Мунабія» кыргызстанскага рэжысэра Таалайбека Кулмендзеева і «Выдатная карупцыя» Яўгена Дамаскіна (Малдова).
Дэбютная праца беларускай рэжысэркі Дарʼі Жук абышла чатыры карціны шорт-ліста намінацыі і была прызнаная лепшым рускамоўным дэбютам году.
Сусьветная прэм’ера «Крышталя» адбылася на міжнародным кінафэстывалі ў Карлавых Варах. Фільм узяў удзел больш як у 20 міжнародных кінааглядах у ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Аўстрыі, Гішпаніі, Швэцыі.
«Ніка» — нацыянальная кінапрэмія Расеі. Сёлета ўручацца ў 32-ы раз.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт