Logo Polskiego Radia
Print

У Менскім мэтро зьявіцца Інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.04.2019 17:23
Мабільную сувязь у тунэлях менскага мэтрапалітэна запусьціць тэлеком-апэратар МТС.
Redline/Wikipedia

Пасажыры змогуць карыстацца 3G і 4G-сеткамі паміж усімі станцыямі мэтрапалітэна. Сувязь будзе даступная ўздоўж двух ліній агульнай працягласьцю звыш 37 кілямэтраў.

Мабільны інтэрнэт у тунэлях мэтро плянуюць «разагнаць» да LTE-хуткасьцяў. «Нягледзячы на пастаяннае рух цягнікоў, мэталічны корпус і вялікую колькасьць пасажыраў, прапускная здольнасьць сеткі будзе высокай», – абяцаюць прадстаўнікі кампаніі. 4G-сувязь таксама зьявіцца на плятформах усіх станцый сталічнага мэтро. Такім чынам, ёмістасьць сеткі МТС у мэтро павялічыцца больш чым у чатыры разы.

У МТС адзначылі, што мабільны інтэрнэт у тунэлях мэтро зьявіцца да пачатку Эўрапейскіх гульняў. Прадстаўнікі апэратара дадалі, што «хуткасьць доступу будзе дастаткова высокай, каб выкарыстоўваць відэакантэнт».

Паводле TUT.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт