Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту за стрым з Курапатаў
Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэньне ў панядзелак вынес суд Менскага раёна, інфармуе Радыё Свабода.
Палітыка затрымалі ў пятніцу, калі ён спрабаваў размаўляць з рабочымі, якія ўсталёўвалі агароджу ў Курапатах на месцы зьнесеных крыжоў. Севярынец вёў стрым у Facebook і спрабаваў дастукацца да сумленьня рабочых (яны працавалі пад аховай людзей у цывільным). У выніку яго затрымалі.
Апазыцыйнага палітыка абвінавацілі ў тым, што ён «перашкаджаў будаўнікам», «крычаў» і «хапаў іх за рукі» ды «не рэагаваў на заўвагі». Таксама на яго быў складзены пратакол аб не падпарадкаваньні патрабаваньням палкоўніка Сяргея Ўдодава зь Менскага РУУС «прасьледаваць у службовы аўтамабіль». З 5 красавіка Павел Севярынец заставаўся за кратамі.
У судзе Севярынец абвінавачаньні не прызнаў, назваў хлусьнёй заявы «палкоўніка Ўдодава, які рвецца ў генэралы». Таксама ён заяўляў адвод судзьдзі, але той адхіліў хадайніцтва ды адмовіўся весьці працэс на беларускай мове.
У панядзелак суд Менскага раёна адправіў на дапрацоўку пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні 72-гадовай Ніны Багінскай, якая таксама была затрыманая ў пятніцу ў Курапатах. Жанчына тры дні галадала за кратамі.

эўрарадыё/вс