У Беларусі пачаўся фэстываль польскага кіно
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.04.2019 17:14
Кінаімпрэза праходзіць ў Менску ды Віцебску цягам 5 бліжэйшых дзён.
Кадр з фільма «Дачка трэнэра»Foto: www.festiwalwisla.pl/
У Беларусь завітаў Фэстываль польскага кіно «Вісла». Сёлета паказы пройдуць 12 -16 красавіка ў Менску ў кінатэатры «Цэнтральны», і 13-14 красавіка ў Віцебску ў кінатэатры «Мір».
У праграме фэстывалю – лепшыя фільмы апошніх гадоў, прызнаныя польскімі і замежнымі гледачамі. Гэта фільм Лукаша Гжэгорчыка «Дачка трэнэра», які адкрые паказ, стужка «Халодная вайна», што сёлета намінавалася на прэмію «Оскар», а таксама фільмы «Вежа. Сьветлы дзень», «Прыступ панікі», «Юліюш», «Богі», «Вольт», «Гатовыя да ўсяго».
Адмысловай госьцяй фэстывалю стане папулярная польская акторка Караліна Брухніцка.
Дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі Аркадыюш Клембек зазначыў, што фэстываль ладзіцца, каб пазнаёміць беларускіх гледачоў з выдатнымі дэбютамі ды новымі карцінамі. Польскі бок спадзяецца, што пасьля завяршэньня сэансаў у памяці гледачоў надоўга застануцца сапраўдныя эмоцыі ды яркія думкі.
ПР/Радыё «Свабода»/юл