Logo Polskiego Radia
Print

Больш за палову грамадзкага транспарту ў Менску трэба сьпісаць

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.04.2019 13:23
Сёньня парк сталічнага транспарту ўключае 137 трамваяў, 801 тралейбус, 1560 аўтобусаў.
Тралейбус МАЗ-103Т на вуліцах МенскаТралейбус МАЗ-103Т на вуліцах Менскаcommons.wikimedia.org/Public Domain

Больш за палову грамадзкага транспарту ў Менску трэба сьпісаць
Больш за палову грамадзкага транспарту ў Менску замартызаваная й падлягае сьпісаньню. Пра гэта заявіў першы намесьнік гендырэктара ГП «Менсктранс» Алег Дзюбенка, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
Сёньня парк сталічнага транспарту ўключае 137 трамваяў (на лінію ў час пік выходзяць 98), 801 тралейбус (у час пік працуюць 680), 1560 аўтобусаў (у час пік – 983).
Па словах Дзюбенкі, сярэдні ўзрост трамваяў 11 гадоў, але іх тэрмін службы разьлічаны на 15 гадоў. «А сярэдні ўзрост аўтобусаў і тралейбусаў – 9,5 года пры тэрміне службы 10 гадоў. Аднак дзякуючы нашым тэхнічным службам пасажыры ня бачаць вялікіх недахопаў ні ў вонкавым выглядзе, ні ў працы рухомага складу», – дадаў спэцыяліст.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт