Сусьветны банк дасьць 90 млн эўра на мадэрнізацыю сельскіх школ у Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.04.2019 15:18
Усяго плянуецца адрамантаваць і аплаціць абсталяваньне ня менш за 220 школ па ўсёй Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Сусьветны банк дасьць 90 млн эўра на мадэрнізацыю сельскіх школ у Беларусі
Сусьветны банк працягне фінансаваць мадэрнізацыю школ у Беларусі. Напярэдадні міністар адукацыі Ігар Карпенка і кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Аляксандр Крэмэр падпісалі пагадненьне аб выдзяленьні 90 млн эўра на рамонт адукацыйных устаноў у вёсках і малых гарадах.
Згодна з дакумэнтам, больш 81 млн эўра накіруюць на рэканструкцыю й капрамонт агульнаадукацыйных школ ды аснашчэньне вучэбна-лябараторным абсталяваньнем. Усяго плянуецца адрамантаваць і аплаціць абсталяваньне ня менш за 220 школ па ўсёй Беларусі.
6,7 млн эўра пойдуць на мадэрнізацыю сыстэмы кіраваньня адукацыяй, уключаючы ўмацаваньне нацыянальнай сыстэмы ацэнкі якасьці адукацыі й падтрымку мерапрыемстваў па ўдзеле Беларусі ў праграмах PISA ў 2021 годзе. Яшчэ каля 2 млн эўра выдаткуюць на падтрымку рэалізацыі, маніторынгу й ацэнкі гэтага праекту.
Ігар Карпенка адзначыў, што ўсе дзеці павінны мець роўныя магчымасьці для атрыманьня адукацыі, і ня важна, навучаюцца яны ў вялікай сталічнай школе або ў маленькай сельскай.
Сусьветны банк працягне фінансаваць мадэрнізацыю школ у Беларусі. Напярэдадні міністар адукацыі Ігар Карпенка і кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Аляксандр Крэмэр падпісалі пагадненьне аб выдзяленьні 90 млн эўра на рамонт адукацыйных устаноў у вёсках і малых гарадах.
Згодна з дакумэнтам, больш за 81 млн эўра накіруюць на рэканструкцыю й капрамонт агульнаадукацыйных школ ды аснашчэньне вучэбна-лябараторным абсталяваньнем. Усяго плянуецца адрамантаваць і аплаціць абсталяваньне ня менш за 220 школ па ўсёй Беларусі.
6,7 млн эўра пойдуць на мадэрнізацыю сыстэмы кіраваньня адукацыяй, уключаючы ўмацаваньне нацыянальнай сыстэмы ацэнкі якасьці адукацыі й падтрымку мерапрыемстваў па ўдзеле Беларусі ў праграмах PISA ў 2021 годзе. Яшчэ каля 2 млн эўра выдаткуюць на падтрымку рэалізацыі, маніторынгу й ацэнкі гэтага праекту.
Ігар Карпенка адзначыў, што ўсе дзеці павінны мець роўныя магчымасьці для атрыманьня адукацыі, і ня важна, навучаюцца яны ў вялікай сталічнай школе або ў маленькай сельскай.
тэлеграф/белта/вс