Logo Polskiego Radia
Print

Суд над блёгерам В. Манько не адбыўся з-за замініраваньня суда

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.05.2019 15:05
Манько вядомы сваім відэаблёгам, у якім ён выкрываў злоўжываньні міліцыі, дапамагаў людзям дамагацца справядлівасьці.
www.pixabay.com

У Мазыры, дзе 15 траўня а 10-й гадзіне павінен быў адбыцца суд над блёгерам Віталем Манько, невядомыя «замініравалі» памяшканьне раённага суда. З будынка ўсіх эвакуіравалі, а тэрыторыю ачапілі. Супрацоўнікі міліцыі казалі, што праверка будзе праходзіць гадзіны 2.

Жыхара Калінкавічаў Віталя Манько абвінавачваюць у пабудове фінансавай піраміды «Элеўрус».

Віталь Манько вядомы сваім відэаблёгам, у якім ён выкрываў злоўжываньні міліцыі, дапамагаў людзям дамагацца справядлівасьці. У чэрвені мінулага года яго арыштавалі паводле падазрэньняў у фінансавым махлярстве. Манько зьняволілі ў Гомельскім СІЗА, дзе ён на знак пратэсту супраць невыкананьня правоў абвінавачанага працяглы час трымаў галадоўку. Сваякі і знаёмыя Віталя адпрэчваюць абвінавачваньні ў стварэньні фінансавай піраміды «Элеўрус».

Праваабаронцы сочаць за разьвіцьцём падзей.

spring96.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт