Польшча ды ААН дапамагаюць беларускім заказьнікам
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
23.05.2019 15:21
Пры падтрымцы праекту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Wetlands былі закупленыя новыя замежныя трактары, культыватары й машыны да высечкі гушчару.
Foto: pixabay.com/CC0
Польшча ды ААН дапамагаюць беларускім заказьнікам
Тры беларускія заказьнікі атрымалі новае абсталяваньне на агульную суму 600 тысяч даляраў. Новыя прылады дапамогуць больш эфэктыўна захоўваць рэдкія віды птушак і жывёл.
Пры падтрымцы праекту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Wetlands былі закупленыя новыя замежныя трактары, культыватары й машыны да высечкі гушчару.
Новыя машыны былі прадстаўленыя ў Заказьніку «Спораўскі», які знаходзіцца ў Берасьцейскай вобласьці. Менавіта ў Спораўскім заказьніку жыве вялікае папуляцыя чаротаўкі вяртлявай.
Чаротаўка вяртлявая – гэта гатунак вандруючых птушак, які знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. У Спораўскім заказьніку жыве аж палова эўрапейскай папуляцыі чаротаўкі вяртлявай.
Заказьнік «Спораўскі» шчыльна супрацоўнічае з Бебжаньскім нацыянальным паркам Польшчы. Бебажньскі нацыянальны парк у Польшчы й Спораўскі заказьнік у Беларусі маюць падобныя геаграфічныя ўмовы і такса спэцыялізуюцца на ахове акурат чаротаўкі вяртлявай.
Тры беларускія заказьнікі атрымалі новае абсталяваньне на агульную суму 600 тысяч даляраў. Новыя прылады дапамогуць больш эфэктыўна захоўваць рэдкія віды птушак і жывёл.
Пры падтрымцы праекту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Wetlands былі закупленыя новыя замежныя трактары, культыватары й машыны да высечкі гушчару. Новыя машыны былі прадстаўленыя ў Заказьніку «Спораўскі», які знаходзіцца ў Берасьцейскай вобласьці. Менавіта ў Спораўскім заказьніку жыве вялікае папуляцыя чаротаўкі вяртлявай.

IAR/эж