Улады ўнесьлі зьмены ў «дармаедзкі дэкрэт». Пастановай Савету міністраў ад 25 траўня ўнесеныя некаторыя зьмены ў прэзыдэнцкі дэкрэт «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва». Так, некаторых выключылі зь ліку «дармаедаў», а таксама ўвялі пэрсанальную адказнасьць за дадзеныя ў «базе дармаедаў».
Цяпер, згодна з пастановай, з базы незанятых у эканоміцы выключылі:
грамадзян, якія працуюць у замежных або міжнародных арганізацыях, на падставе інфармацыі, прадстаўленай гэтымі арганізацыямі;
мужа\жонку тых, каго прызначылі на пасаду ў міждзяржаўны орган, прадугледжаны ў міжнародных дамовах Беларусі або рашэньнях адпаведных міжнародных органаў;
сужэнцаў аташэ ў пытаньнях абароны пры амбасадзе Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, а таксама памочнікаў аташэ ў пытаньнях абароны, накіраваных у дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі.
Улады таксама ўвялі пэрсанальную адказнасьць за прадстаўленьне дакладнай інфармацыі для фармаваньня (актуалізацыі) базы «дармаедаў» для:
кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіраваньня і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду,
старшыняў аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму,
кіраўнікоў іншых арганізацый, якія падаюць такую інфармацыю.
Якое пакараньне прадугледжана за недакладную інфармацыю ў базе, у пастанове не пазначана.
Таксама мясцовым уладам даручылі забясьпечыць узаемадзеяньне вайсковых камісарыятаў з дармаедзкімі камісіямі. Яны павінны перадаваць інфармацыю пра грамадзян, якіх прызвалі і накіравалі на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве.
Пастанова набывае сілу пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня 29 траўня (некаторыя асобныя зьмены – з дня яе падпісаньня).
Пастановай Савету міністраў ад 25 траўня ўнесеныя некаторыя зьмены ў прэзыдэнцкі дэкрэт «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва», паведамляе «Радыё Свабода». Так, некаторых выключылі зь ліку «дармаедаў», а таксама ўвялі пэрсанальную адказнасьць за дадзеныя ў «базе дармаедаў».
Цяпер, згодна з пастановай, з базы незанятых у эканоміцы выключылі:
грамадзян, якія працуюць у замежных або міжнародных арганізацыях, на падставе інфармацыі, прадстаўленай гэтымі арганізацыямі; мужа\жонку тых, каго прызначылі на пасаду ў міждзяржаўны орган, прадугледжаны ў міжнародных дамовах Беларусі або рашэньнях адпаведных міжнародных органаў; сужэнцаў аташэ ў пытаньнях абароны пры амбасадзе Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, а таксама памочнікаў аташэ ў пытаньнях абароны, накіраваных у дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі.
Улады таксама ўвялі пэрсанальную адказнасьць за прадстаўленьне дакладнай інфармацыі для фармаваньня (актуалізацыі) базы «дармаедаў» для: кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіраваньня і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду,старшыняў аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму,кіраўнікоў іншых арганізацый, якія падаюць такую інфармацыю.
Якое пакараньне прадугледжана за недакладную інфармацыю ў базе, у пастанове не пазначана. Таксама мясцовым уладам даручылі забясьпечыць узаемадзеяньне вайсковых камісарыятаў з дармаедзкімі камісіямі. Яны павінны перадаваць інфармацыю пра грамадзян, якіх прызвалі і накіравалі на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзэрве.
Пастанова набывае сілу пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня 29 траўня (некаторыя асобныя зьмены – з дня яе падпісаньня).
ав