Аштрафавалі арганізатарку „Чарнобыльскага шляху”, якога не было
Раней пакаралі яшчэ 5 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка.
Суд Першамайскага раёну Менску 30 траўня аштрафаваў сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову на 382,5 рубля за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка. Пра гэта палітык напісала ў сваім Фэйсбуку.
Раней пакаралі яшчэ 5 удзельнікаў акцыі: Юлію Ляшкевіч (510 рублёў), Дзьмітрыя Кучука (510 рублёў), Тацяну Барэль (328,5 рубля), Сяргея Чалага (328,5 рубля) й невядомага маладога чалавека з плякатам (255 рублёў).
Выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў таксама атрымаў для азнаямленьня складзены на яго пратакол за 26 красавіка.
„Яшчэ не праглядаў, на мяне шмат пратаколаў”, — сказаў тады „Свабодзе” Мікалай Казлоў.
На ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Менску штогод ад 1989 году традыцыйна праходзіў Чарнобыльскі шлях — акцыя памяці ладзілася без удзелу дзяржавы, але ўлады амаль заўсёды дазвалялі яе. Заяўку на мітынг і шэсьце ў 2019 годзе адклікалі празь нежаданьне плаціць міліцыі за абавязковую ахову. Акцыя прайшла несанкцыянавана, але затрыманьняў не было.
аз