На плошчы Леніна ў Берасьці 2 чэрвеня адбылося «кармленьне галубоў» – традыцыйная акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода. Па інфармацыі праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна, на гэты раз на плошчы сабралася каля 140 чалавек.
Як паведамляе БелаПАН, асноўнай тэмай сёньняшняй сустрэчы стала паведамленьне ў «Брестской газете» пра перанос тэрміну прыёмкі ў эксплёатацыю акумулятарнага завода з траўня на чэрвень. Як паведаміў выданьню кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Брэст» Фёдар Каланчук, прыёмка прадпрыемства плянуецца 11-14 чэрвеня.
Актывіст Дзьмітрый Бекалюк лічыць, што гэта адбылося таму, што аб’ект «не адпавядае патрабаваньням экалягічнай бясьпекі», пры тым што ён атрымаў станоўчае заключэньне дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы.
У сваю чаргу актывіст Уладзіслаў Абрамовіч лічыць, што шкодныя выкіды ў дзясяткі разоў вышэйшыя, чым заяўлена ў дзяржаўнай экалягічнай экспэртызе. Урач Анатоль Ярмоленка адзначыў, што на заводзе далёка ня ўсё добра, што і выявіла ініцыятыўная група праціўнікаў яго будаўніцтва. «Калі ва ўладаў ёсьць розум, завод ня будзе запушчаны ў эксплёатацыю ў такім выглядзе», – заявіў ён.
Затым пачалося шэсьце, падчас якога на скрыжаваньні вул. Савецкай і Маякоўскага быў нечакана затрыманы блёгер Сяргей Пятрухін. Дзьве асобы ў камуфляжы гвалтам увапхнулі яго ў аўтамабіль і зьвезьлі ў невядомым кірунку. Пры выкраданьні прысутнічаў выконваючы абавязкі начальніка Ленінскага РАЎС Берасьця Мікалай Самасюк. Выпадкова сьведкамі здарэньня сталіся журналісты New York Times, якія рыхтуюць матэрыял аб супрацьстаяньні берасьцейцаў з заводам АКБ і берасьцейскімі ўладамі.
А 13:24 ад Пятрухіна прыляцела СМСка: «ІЧУ». І трохі пазьней «17.1». Гэта значыць «дробнае хуліганства». Меркавана, суд над блёгерам адбудзецца ў панядзелак 3 чэрвеня.
Тым часам шэсьце завяршылася каля кінатэатра «Беларусь».
На плошчы Леніна ў Берасьці 2 чэрвеня адбылося «кармленьне галубоў» – традыцыйная акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода. Па інфармацыі праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна, на гэты раз на плошчы сабралася каля 140 чалавек, чытаем на "Вясьне".

ав