Logo Polskiego Radia
Print

Cьледзтва па «справе Паліенкі» працягнута да канца чэрвеня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.06.2019 14:23
Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў Сьледчым ізалятары №1 на Валадарскага.
Зьміцер Паліенка. Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна". Зьміцер Паліенка. Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна". Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна"/spring96.org

Cьледзтва па «справе Паліенкі» працягнута да канца чэрвеня
Аб тым, што сьледзтва па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненьні да былога палітвязьня Зьмітра Паліенкі працягнутае да канца чэрвеня паведаміў сайту palitviazni.info актывіст Вячаслаў Касінераў – ягоны сябра і паплечнік.
«Пакуль на Паліенку спрабуюць «павесіць» усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса», – распавёў ён.
Нагадаем, што экс-палітвязьню Зьміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачаньне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці (арт. 130), а таксама апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці (арт. 341).
Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў Сьледчым ізалятары №1 на Валадарскага.
«Утрыманьне Зьміцера пад вартай і сьледзтва працягнуты да канца чэрвеня, – паведаміў Вячаслаў Касінераў у Фэйсбуку. – Пакуль на яго спрабуюць павесіць усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса. А сёньня Зьміцер атрымаў 26 кг ежы і неабходных рэчаў, а таксама 50 рублёў на рахунак. Далучайцеся да салідарнасьці з тымі, хто пакутуе за свае ідэі!»

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт