Logo Polskiego Radia
Print

ПАРЭ: Беларусь зноў даказала, што ня цалкам адпавядае эўрастандартам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.06.2019 11:11
"Прымяненьне сьмяротнага пакараньня працягвае перашкаджаць разьвіцьцю глыбейшых адносін з Радай Эўропы".
spring96.orgspring96.orgPhoto: spring96.org

Беларусь зноў даказала, што ня цалкам адпавядае эўрастандартам, – ПАРЭ
Прымяненьне сьмяротнага пакараньня працягвае перашкаджаць разьвіцьцю глыбейшых адносін Беларусі з Радай Эўропы, заявіў генэральны дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па адмене сьмяротнага пакараньня Цітус Карлацян, піша naviny.by. Заява апублікаваная на сайце ПАРЭ.
Карлацян выказаў спачуваньне ў сувязі з нядаўняй сьмерцю Аляксандра Жыльнікава і заклікаў беларускія ўлады не прыводзіць у выкананьне прысуд у дачыненьні да другога фігуранта справы Вячаслава Сухаркі.
«Незалежна ад цяжару злачынства і грамадзкай зацікаўленасьці ва ўжываньні суразьмернай санкцыі, эўрапейскія дэмакратычныя стандарты забараняюць прымяненьне сьмяротнай кары пры любых абставінах, – сказаў Карлацян. – Беларусь яшчэ раз даказала, што яна ня цалкам адпавядае асноўным эўрапейскім стандартам, і яе прымяненьне сьмяротнага пакараньня працягвае перашкаджаць разьвіцьцю глыбейшых адносін з Радай Эўропы. Я зноў заклікаю беларускія ўлады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне ў тэрміновым парадку і ў якасьці першага кроку на шляху да яе поўнай адмены. Гэта адзіны шлях наперад».
Аб выкананьні чарговага сьмяротнага прысуду стала вядома 13 чэрвеня. Па дадзеных беларускіх праваабаронцаў, быў прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд у дачыненьні да Аляксандра Жыльнікава. Лёс другога фігуранта крымінальнай справы – Вячаслава Сухаркі – пакуль невядомы.
Раней з асуджэньнем расстрэлу Жыльнікава выступілі Рада Эўропы, Эўразьвяз, Amnesty International.
Беларусь – адзіная ў Эўропе дзяржава, дзе працягваюць ужываць сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў у краіне было расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакараньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт