Беларусь і ЭЗ правялі дыялёг па правах чалавека
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.06.2019 15:48
                    
                                 
                
                
                    Эўрапейскі Зьвяз і Беларусь правялі шосты раунд двухбаковага дыялёгу па правах чалавека ў Бруселі.
                
                
                    
                         Foto: European Union
Foto: European Union
                     
                
                
                
               
                
                         Бакі шырока абмеркавалі падзеі ў сфэры разьвіцьця дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыю Нацыянальнага пляну дзеяньняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі ды сытуацыю з правамі чалавека ў краіне.
Асаблівая ўвага была нададзеная свабодзе выказваньня, сходаў і абʼяднаньняў. Удзельнікі таксама разгледзелі палітыку ў дачыненьні да гендэрнай роўнасьці і барацьбы з гвалтам у сямʼі ў Беларусі.
У кантэксьце нядаўніх пакараньняў сьмерцю, што адбыліся ў Беларусі, ЭЗ заявіў пра сваё адназначнае непрыманьне сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах.
Чакаецца, што чарговая сустрэча ў межах Дыялёгу па правах чалавека паміж ЭЗ і Беларусьсю адбудзецца ў 2020 годзе.
юл