Адтэрміноўка ад прызыву для працягу адукацыі будзе магчымая толькі раз
Студэнтам на час службы, у неабходнасьці, будзе прадастаўляцца акадэмічны водпуск.
Адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую службу для прадаўжэньня адукацыі ў Беларусі прапануецца прадастаўляць толькі адзін раз. Гэта прадугледжана папраўкамі ў законы па пытаньнях эфэктыўнага функцыянаваньня ваеннай арганізацыі дзяржавы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Ігар Мартынаў.
Папраўкі плянуецца ўнесьці, у прыватнасьці, у закон аб воінскім абавязку й воінскай службе ў частцы, якая датычыцца адтэрміновак.
„Плянуецца, што малады чалавек зможа толькі адзін раз атрымаць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу для прадаўжэньня адукацыі”, - расказаў Ігар Мартынаў. Ён падкрэсьліў, што ніхто не абмяжоўвае патэнцыяльных прызыўнікоў у праве паступаць у сярэднія спэцыяльныя й вышэйшыя навучальныя ўстановы. Законапраектам прадугледжана: калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Ўзброеных Сілах яму будзе прадастаўляцца акадэмічны водпуск.
Дэпутат адзначыў, што ў Беларусі ў адрозьненьне ад астатніх постсавецкіх краін захоўваецца вялікая колькасьць адтэрміновак ад арміі. Пры гэтым яна камплектуецца па зьмешаным прынцыпе. На тэрміновай службе ў ёй 40%, астатнія служаць па кантракце. „Тэрміновая служба патрэбна для таго, каб рыхтаваць мабілізацыйны рэсурс, мужчын, якія ў выпадку неабходнасьці змогуць стаць на абарону сваёй дзяржавы. Любая краіна можа лічыць сябе сувэрэннай і незалежнай толькі тады, калі здольна сама сябе абараніць і мае падрыхтаваную армію”, - упэўнены парлямэнтарый.
Акрамя таго, законапраектам прадугледжана, што тых, хто ўхіліўся ад арміі, ня будуць прымаць на дзяржаўную службу, а таксама ў органы ўнутраных спраў, МНС, СК, ДКСЭ і гэтак далей. Ігар Мартынаў растлумачыў, што размова ідзе аб тых, хто не пайшоў служыць, ня маючы на тое законных падстаў. Пры гэтым нагадаў, што ад прызыву вызваляюцца тыя, каго прызналі непрыдатным да вайсковай службы па стане здароўя, шматдзетныя бацькі й гэтак далей.
У першым чытаньні законапраект плянуецца разгледзець 26 чэрвеня на чарговым паседжэньні Палаты прадстаўнікоў.
аз
Адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую службу для прадаўжэньня адукацыі ў Беларусі прапануецца прадастаўляць толькі адзін раз. Гэта прадугледжана папраўкамі ў законы па пытаньнях эфэктыўнага функцыянаваньня ваеннай арганізацыі дзяржавы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Ігар Мартынаў.
Папраўкі плянуецца ўнесьці, у прыватнасьці, у закон аб воінскім абавязку й воінскай службе ў частцы, якая датычыцца адтэрміновак.
„Плянуецца, што малады чалавек зможа толькі адзін раз атрымаць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу для прадаўжэньня адукацыі”, - расказаў Ігар Мартынаў.
Ён падкрэсьліў, што ніхто не абмяжоўвае патэнцыяльных прызыўнікоў у праве паступаць у сярэднія спэцыяльныя й вышэйшыя навучальныя ўстановы. Законапраектам прадугледжана: калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Ўзброеных Сілах яму будзе прадастаўляцца акадэмічны водпуск.
Дэпутат адзначыў, што ў Беларусі ў адрозьненьне ад астатніх постсавецкіх краін захоўваецца вялікая колькасьць адтэрміновак ад арміі. Пры гэтым яна камплектуецца па зьмешаным прынцыпе. На тэрміновай службе ў ёй 40%, астатнія служаць па кантракце.
„Тэрміновая служба патрэбна для таго, каб рыхтаваць мабілізацыйны рэсурс, мужчын, якія ў выпадку неабходнасьці змогуць стаць на абарону сваёй дзяржавы. Любая краіна можа лічыць сябе сувэрэннай і незалежнай толькі тады, калі здольна сама сябе абараніць і мае падрыхтаваную армію”, - упэўнены парлямэнтарый.