Logo Polskiego Radia
Print

Улады прапануюць абмежаваць будаўніцтва і выгул сабак у заказьніку «Лебядзіны»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.06.2019 14:25
Менскі заказьнік «Лебядзіны» разьмешчаны побач з вадасховішчам «Дразды».
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: muzeumzarnowiec.pl

Аб гэтым паведамляецца на сайце Свабоды.

У «Лебядзіным» прапануюць забараніць практычна любое будаўніцтва, дазволіць будаўніцтва толькі аб’ектаў ўпарадкаваньня і экатурызму: экасьцежкі, аглядальныя пляцоўкі і вышкі, альтанкі, павеці, памосты, лаўкі, забараніць выгул свойскіх жывёлаў; забараніць выкарыстаньне піратэхнікі з 15 лютага да 15 жніўня кожнага году.

У заказьніку «Лебядзіны» усё роўна будуюць — проста выводзяць землі з тэрыторыі заказьніка.

У лютым 2018 году Аляксандар Лукашэнка ўнёс зьмены ў генплян Менску. Ад ляндшафтна-рэкрэацыйнай зоны адарвалі яшчэ 3,45 га ў раёне вуліц Ціміразева — Ратамскай.

Частку гэтых зямель перадалі кампаніі «Тапас», якая згодна з указам 2014 году будуе жылыя комплексы «Браслаўскі» і «Алімпік-парк» побач з заказьнікам (у межах праспэкту Пераможцаў — вуліц Браслаўскай і Ціміразева).

Зямельныя ўчасткі «Тапас» атрымаў без аўкцыёну, яму таксама далі розныя льготы. Сярод іншага Лукашэнка дазволіў «выдаляць аб’екты расьліннага сьвету без правядзеньня кампэнсацыйных пасадак» і «ажыцьцяўляць зьняцьце ўрадлівага пласта глебы». Комплексы дабудуюць у 2019 годзе.

Калі ў канцы 2018 году высьветлілася, што «Тапас» будуе «шматфункцыянальны комплекс» на землях, якія ўсё яшчэ ўваходзяць у тэрыторыю заказьніка, Лукашэнка падпісаў яшчэ адзін указ, які дадаткова зьменшыў межы «Лебядзінага».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт