Блогер Пятрухін абскардзіў прысуд у абласным судзе
Паводле прысуду суда першай інстанцыі, у Сяргея Пятрухіна ёсьць месяц на тое, каб заплаціць амаль 17 тысяч рублёў.
Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін 5 ліпеня абскардзіў у абласным судзе прысуд па крымінальнай справе за паклёп і абразу супрацоўнікаў міліцыі, перадае сайт spring96.org са спасылкай на „Брэсцкую газету”.
Берасьцейскі абласны суд пакінуў рашэньне ў сіле, а скаргу Пятрухіна без задавальненьня. Прысуд суда першай інстанцыі ўступіў у законную сілу. У Сяргея Пятрухіна ёсьць месяц на тое, каб заплаціць амаль 17 тысяч рублёў.
„Я буду абскарджваць гэты прысуд і далей. Для мяне гэтая сума непад'ёмная. Акрамя таго, я сябе вінаватым не лічу. Экспэрты, якія выступалі ў мяне ў судзе, сказалі, што словы „пляшывы”, „насаты” маюць нэгатыўную ацэнку, але не зьяўляюцца абразай. Мяне гасяць за завод”, – пасьля абскарджаньня сказаў Сяргей Пятрухін.
Мінулай вясной пасьля прысуду суда Ленінскага раёна блогер прасіў дапамогі на аплату вялізнага штрафу. Паводле яго словаў, за 2,5 месяцы сабраныя менш за дзясятую частку патрэбнай сумы. На пытаньне аб тым, ці будзе ён зноў прасіць дапамогі ў неабыякавых, Пятрухін адказаў, што, хутчэй за ўсё, не.
„Калі хтосьці захоча дапамагчы, ён дапаможа й сам”, – падсумаваў блогер.
За ўхіленьне ад выплаты штрафу прадугледжана крымінальная адказнасьць.
Нагадаем, 18 красавіка гэтага году суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе й абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы. Акрамя таго, блёгера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасьці 7 500 рублёў) й выдаткі на адваката.
аз
Берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін 5 ліпеня абскардзіў у абласным судзе прысуд па крымінальнай справе за паклёп і абразу супрацоўнікаў міліцыі, перадае сайт spring96.org са спасылкай на „Брэсцкую газету”.
Берасьцейскі абласны суд пакінуў рашэньне ў сіле, а скаргу Пятрухіна без задавальненьня. Прысуд суда першай інстанцыі ўступіў у законную сілу. У Сяргея Пятрухіна ёсьць месяц на тое, каб заплаціць амаль 17 тысяч рублёў.
„Я буду абскарджваць гэты прысуд і далей. Для мяне гэтая сума непад'ёмная. Акрамя таго, я сябе вінаватым не лічу. Экспэрты, якія выступалі ў мяне ў судзе, сказалі, што словы „пляшывы”, „насаты” маюць нэгатыўную ацэнку, але не зьяўляюцца абразай. Мяне гасяць за завод”, – пасьля абскарджаньня сказаў Сяргей Пятрухін.
Мінулай вясной пасьля прысуду суда Ленінскага раёна блогер прасіў дапамогі на аплату вялізнага штрафу. Паводле яго словаў, за 2,5 месяцы сабраныя менш за дзясятую частку патрэбнай сумы. На пытаньне аб тым, ці будзе ён зноў прасіць дапамогі ў неабыякавых, Пятрухін адказаў, што, хутчэй за ўсё, не.
„Калі хтосьці захоча дапамагчы, ён дапаможа й сам”, – падсумаваў блогер.
За ўхіленьне ад выплаты штрафу прадугледжана крымінальная адказнасьць.
Нагадаем, 18 красавіка гэтага году суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе й абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы. Акрамя таго, блoгера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасьці 7 500 рублёў) й выдаткі на адваката.
аз