Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтва Fitch панізіла рэйтынг “Белдзяржстраху”

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 06.08.2011 15:26
Фінансавая надзейнасьць страхаўшчыка ўпала з “B” да “B-”.
Photo: REUTERS/Jessica Rinaldi Photo: REUTERS/Jessica Rinaldi

Фота:
Фота: REUTERS/Jessica Rinaldi

Амэрыканскае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла рэйтынг фінансавай надзейнасьці кампаніі “Белдзяржстрах” – перадае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Рэйтынг дзяржаўнага страхаўшчыка паніжаны з “рызыкаоўнага” узроўню “B” да “B-”. Далейшы прагноз – нэгатыўны.

На гэтым тыдні Fitch перагледзела таксама ў бок паніжэньня рэйтынгі дэфолту эмінэнта шасьці буйных беларускіх банкаў: “Бегазпрамбанку”, “Беларусьбанку”, “Белінвэстбанку”, “Белзьнешэканомбанку”, “БПС-Банку”, а таксама “Банку ВТБ”. Рэйтынгі гэтых фінансавых установаў таксама паніжаныя да ўзроўню “B-”.

БелаПАН/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт