Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адмовілі Чаргінцу ў выдачы візы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.08.2011 15:19
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі намерваўся удзельнічаць у пахаваньні польскага палітыка Анджэя Лепэра.

/

Амбасада Польшчы ў Менску адмовіла старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалаю Чаргінцу й дэпутату палаты прадстаўнікоў Міхаілу Ордзе ў выдачы польскай візы. Беларусы намерваліся прысутнічаць на пахаваньні польскага палітыка Анджэя Лепэра.

Мне не патлумачылі прычын адмовы ў выдачы візы. Хоць падтэкстам дадзенага рашэньня зьяўляецца тое, што я, нібыта, вінаваты ў фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіях супраць тых, хто хуліганіў 19 сьнежня”, - сказаў кіраўнік Саюзу пісьменьнікаў.

Прадстаўнікі Амбасады Польшчы ў Менску патлумачылі, што Чаргінцу адмоўлена ў візе ў сувязі з тым, што ён знаходзіцца ў афіцыйным сьпісе Эўразьвязу сярод асобаў, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ.

На жаль, польскія ўлады не далі мне разьвітацца са старым верным таварышам, вядомым палітыкам Польшчы, зь якім нас зьвязвала вялікае сяброўства й разуменьне таго, што палітыкі, грамадзкія дзеячы павінны зрабіць многае для ўмацавання адносін паміж дзьвюма суседнімі краінамі”, - скардзіўся Мікалай Чаргінец агенцтву Інтэрфакс-Захад.

Інтэрфакс-Захад/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт