Міністар Куляшоў дазволіў працаваць міліцыі ў штацкім
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.08.2011 13:14
Міністар унутраных спраў пацьвердзіў, што гэта ён дазволіў міліцыянтам працаваць у штацкай вопратцы падчас „маўклівых” акцыяў.
„Назавіце мне, калі ласка, хоць адзін нарматыўна-прававы акт, які мне як міністру ўнутраных спраў забараняў бы акрэсьліць супрацоўнікам міліцыі парадак нашэньня формы вопраткі,” – адказаў міністар на пытаньне „Камсамолкі”.
Анатоль Куляшоў пацьвердзіў, што гэта ён асабіста загадаў міліцыянтам па серадах працаваць у штацкім. „Маё распараджэньне. Асабіста маё”.
АВ