Logo Polskiego Radia
Print

ЗША расчараваныя рашэньнем Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2011 14:10
Беларускія ўлады адмовіліся ўдзельнічаць у сумесных праектах па ўтылізацыі ўранавай сыравіны.

/

ЗША выказалі расчараваньне рашэньнем Беларусі не ўдзельнічаць больш у сумесных праектах па ўтылізацыі ўранавай сыравіны, што засталася ў краіне з савецкіх часоў.

Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што спадзяецца на выкананьне Менскам абавязацельстваў па ліквідацыі высокаабагачанага ўрану, што з'яўляецца „ўкладам ў забесьпячэньне глабальнай бясьпекі".

У канцы 2010 года беларускія ўлады дамовіліся з ЗША вывезьці са сваёй тэрыторыі запасы высокаабагачанага ўрану да 2012 года.

Аднак 19 жніўня Беларусь у адказ на санкцыі Вашынгтона заявіла аб прыпыненьні работы над сумеснымі з ЗША праектамі па вывазу высокаабагачанага ўрану.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт