“Белтэлекам” ваюе з польскім МЗС
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.10.2011 17:55
Старонка сайта МЗС Польшчы свабодна адкрываецца пры дапамозе іншых беларускіх правайдэраў.
Дзяржманаполія Белтэлекам (уключаючы МГТС) заблякавала для сваіх кліентаў (Byfly і г.д.) доступ да сайта Міністэрства замежных справаў Польшчы, які прадстаўляе электронныя паслугі замежным грамадзянам.
Доступ да дадзенай старонкі абмежаваны нават для супрацоўнікаў самой беларускай кампаніі. Старонка сайта МЗС Польшчы свабодна адкрываецца пры карыстаньні паслугамі іншых беларускіх правайдэраў.
Варта зьвярнуць увагу, што блякаваньне было ўведзена напярэдадні чарговай публікацыі тэрмінаў падачы дакумэнтаў на атрыманьне візы, што можа сур'ёзна ўскладніць выдачу віз беларускім грамадзянам.
Тым часам паводле сайта charter97.org, любыя цяжкасьці ў выдачы віз беларускім грамадзянам могуць быць выкарыстаныя беларускай агітацыяй для абвінавачваньня польскага боку ў тым, што Варшава шмат абяцае на словах, а на самой справе ўскладняе беларусам уезд на тэрыторыю сваёй краіны.
charter97.org/аз