Акцыі „Стоп-бэнзін” не было
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.11.2011 18:03
Аўтамабілісты ў Менску не пруехалі пратэставаць супраць падвышэньня цэнаў на паліва.
Фота: gai.by
Аўтааматары фактычна не падтрымалі заяўленую на сёньняшні вечар чарговую акцыю „Стоп-бэнзін” .
Яна плянавалася з 18:11 да 18:30 на участку ад скрыжаваньня праспэкту Машэрава на бульвары Шаўчэнкі.
Як апавёў старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Клімус, міліцыянты перакрылі гэты ўчастак дарогі, стварыўшы корак.
Відавочных жа ўдзельнікаў акцыі не было бачна. Ня чулася й аўтамабільных гудкоў.
svaboda.org/аз