"Шокавай тэрапіі" ня будзе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.11.2011 13:18
Супраць паўтору "шокавай тэрапіі" 90-х гадоў выступіў А. Лукашэнка.
fot. belarus.by
"Прапаноўваць тую шокавую тэрапію, якую яшчэ ў 90-я гады ўсе мы праходзілі, і на чым апякліся тады і мы, і нашы суседзі, сёньня недазвольна. Калі тады ў нейкай меры такая палітыка была даравальная, таму што знаходзіліся пад уплывам рознага кшталту заходніх фондаў і экспэртаў, даверыліся ім, не разумеючы рэальных наступстваў, то зараз нельга наступаць на тыя ж граблі", - заявіў кіраўнік краіны.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сёньня "нават на Захадзе шукаюць шляхі, як утаймаваць стыхіі рынку, не спыняюцца перад нацыяналізацыяй, паўсюдным узмацненьнем дзяржаўнага кантролю й кіраваньня сацыяльна-эканамічнымі працэсамі".
Менавіта таму, паводле слоў Лукашэнкі, "патрэбна прадуманасьць у прыняцьці рашэньняў на дзяржаўным узроўні, улік усіх наступстваў як для эканомікі ў цэлым, гэтак і для кожнага чалавека паасобку". "Усе павінны бачыць, што палітыка нашай дзяржавы служыла й будзе служыць людзям. Ад гэтага прынцыпу нікому не дадзена адыходзіць", — заявіў ён.
БелаПАН