81-я ўгодкі Ўладзімера Караткевіча
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.11.2011 10:57
З кветкамі да помніка Караткевіча прыйшлі вучні, жыхары Воршы ды мясцовыя актывісты.
Учора ў Воршы адзначылі дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча, беларускага пісьменьніка, паэта, драматурга.
На традыцыйнае ўскладаньне кветак да помніка пісьменьніку-земляку прыйшлі вучні гімназіі №2 – былой першай сярэдняй школы, дзе некалі вучыўся Ўладзімер Караткевіч.
З кветкамі да Караткевіча прыходзілі таксама звычайныя жыхары гарада й прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных сілаў, якія ўсклалі да помніка вянок ад моладзевай суполкі “Зьвяз” і Таварыства беларускай мовы.
Паводле даўняй традыцыі, пасьля літаратурных чытаньняў каля помніка ўсіх ахвотных запрасілі ў музэй Уладзімера Караткевіча.
svaboda.org/аз