Logo Polskiego Radia
Print

МТС зноў падвышае кошты

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 29.11.2011 15:35
З моманту апошняга павышэньня не прайшло й трох дзён.

Кампанія МТС з 1 сьнежня 2011 года мяняе расцэнкі на аказаньне некаторых дадатковых паслугаў. Цэны мяняюцца на інфармацыйна-забаўляльныя сэрвісы на базе SMS, MMS, USSD і званкі на кароткія нумары.

Сотавы апэратар не паведамляе, наколькі ў сярэднім павысяцца тарыфы, прапаноўваючы абанэнтам азнаёміцца ​​з новымі расцэнкамі 1 сьнежня на карпаратыўным сайце кампаніі.

28 лістапада МТС ужо павышаў кошт званкоў і інтэрнэт-паслуг. Зьмены закранулі кошты ўнутрысеткавых званкоў, міжсеткавых і міжнародных спалучэньняў, СМС-паведамленьняў, паслугаў на аснове мабільнага доступу ў інтэрнэт, роўмінгавых і некаторых іншых тарыфаў. Кошт інтэрнэт-паслуг у большасьці пакетаў трафіку павысіўся ў сярэднім на 15-20 працэнтаў.

Да гэтага СТАА «МТС» падвышаў расцэнкі 11 ліпеня: тады паслугі сотавага апэратара ў сярэднім падаражэлі на 10 адсоткаў.

БелТА/кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт