Б. Пятровіч абраны старшынём СБП
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.12.2011 19:26
Такім чынам вырашылі дэлегаты ХVІ-га зьезду СБП, які 10 сьнежня прайшоў у Менску.
Барыс Пятровіч абраны старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Учора ў Менску прайшоў ХVІ зьезд непрызнаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Выбары старшыні прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове: вылучана была адна кандыдатура - Барыса Пятровіча, які быў намесьнікам Алеся Пашкевіча й галоўным рэдактарам часопіса „Дзеяслоў”.
У сваю чаргу большасьцю галасоў дэлегатаў зьезду з СБП быў выключаны Васіль Якавенка.
Такім чынам дэлегаты падтрымалі рашэньне, прынятае раней Радай СБП.
Нагадаем, Васіль Якавенка абвінавачвае кіраўніцтва СБП у фальсыфікацыях, у тым ліку фінансавых.
За выключэнньне Якавенкі са складу пісьменьніцкай арганізацыі прагаласавалі 100 дэлегатаў, супраць — 22, яшчэ 29 чалавек устрымаліся.
БелаПАН/аз