Logo Polskiego Radia
Print

Рэгістрацыю БXД прыпынілі

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 12.01.2012 15:34
Мінюст прыпыніў працэдуру рэгістрацыі партыі на месяц.

Міністэрства юстыцыі прыпыніла на месяц рэгістрацыю партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД). Пра гэта гаворыцца ў лісьце Мінюста. Прычыны прыпыненьня рэгістрацыі зь ліста незразумелыя. Мінюст проста канстатуе факт прыпыненьня працэсу.

Устаноўчы зьезд партыі прайшоў 17 сьнежня 2011 года ў Менску. Сустаршынямі абраны Георгій Дзьмітрук, Віталь Рымашэўскі й Павал Севярынец. Дакумэнты на рэгістрацыю партыі былі пададзеныя 20 сьнежня.

Гэта ўжо чацьвёртая спроба рэгістрацыі партыі. Першая была зроблена ў 2009 годзе, яшчэ дзьве — у 2010-м. Ва ўсіх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі арганізацыі, спробы абскардзіць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе посьпеху ня мелі.

кр/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт