Logo Polskiego Radia
Print

Жонку Каваленкі затрымалі за ўлёткі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.01.2012 10:28
Віцебскія міліцыянты да паўночы трымалі ў пастарунку Алену Каваленку.

/

Алену Каваленку затрымалі ўвечары 25-га студзеня за ўлёткі, якія зьявіліся ў горадзе на знак падтрымкі яе мужа.

Алену й яе сваячку Крысьціну, якую таксама затрымалі, у Першамайскім РАУС абшукалі й дапыталі.

Улётак у затрыманых жанчынаў супрацоўнікі міліцыі не зайшлі. Тады адзін з супрацоўнікаў РАУСу дастаў зь кішэні газэту „Витебский курьер” і прапанаваў запісаць у пратаколе, што яна была ў затрыманых.

„Няйначай, міліцыянты проста ня ведалі, у чым бы нас абвінаваціць. І, відаць, хацелі прыпісаць нам распаўсюд гэтай газэты. Але я заявіла, што мы не маем да яе ніякага дачыненьня,” - распавяла Алена Каваленка.

З 22 сьнежня Сяргей Каваленка знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 415. Сябра КХП БНФ вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня „хатняй хіміі” — умоўнага пакараньня, прысуджанага за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы.

Ва ўлётках, якія распаўсюджваюцца ў Віцебску, землякоў заклікаюць да салідарнасьці з актывістам, які ўжо амаль 40 дзён трымае галадоўку пратэсту.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт