Па дазвол да сьвятога Панцеляймона
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.02.2012 11:42
Для ўзгадненьня назвы ўстановы чыноўнік прапанаваў зьвярнуцца да самога сьвятога.
Слонімскі доктар Іван Шэга ўжо не адзін месяц спрабуе зарэгістраваць грамадзкую інфармацыйную ўстанову для пацыентаў „Панцеляймон” у гонар сьвятога Панцеляймона.
Нагадваем, сьвяты вялікамучанік Панцеляймон дапамагае пазбаўляцца ад цялесных і духоўных хвароб.
Гэта ўстанова бясплатна давала б слонімцам розныя кансультацыі па мэдыцыне, па юрыдычных пытаньнях, зьвязаных з лячэньнем і платнымі мэдыцынскімі паслугамі й г.д.
Але доктар ніяк не можа прайсьці першы этап рэгістрацыі. Каля 15 розных адмоўных адказаў Іван Шэга атрымаў з Гродна з аддзела па вядзеньні Адзінага дзяржаўнага рэгістра Гродзенскай вобласьці.
У апошнім адказе намесьнік начальніка аддзела А.В.Губановіч таксама даў адмоўны адказ, паведаміўшы, што „ў назве ўстановы не дапускаюцца ўласныя імёны асоб, калі яны не супадаюць зь імёнамі заснавальнікаў і заснавальнікі не атрымалі дазволу такіх асоб”. Выходзіць, што па дазвол Івану Шэгу неабходна зьвяртацца да сьвятога Панцеляймона.
spring96.org/аз