Да Саньнікава ізноў не пускаюць адваката
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
15.02.2012 12:36
Кандыдат у прэзыдэнты працягвае знаходзіцца ў ізаляцыі.
Сёньня да Андрэя Саньнікава, які адбывае пакараньне ў калёніі "Віцьба-3", ізноў не пусьцілі адваката. Фармальнай прычынай для адмовы ў сустрэчы з палітвязьнем стала нібыта тое, што ён працуе ў першую зьмену.
Нагадаем, што цягам трох месяцаў Андрэй Саньнікаў знаходзіўся ў поўнай ізаляцыі: да яго не пускалі адвакатаў і адмаўлялі ў сустрэчах са сваякамі. Ад вязьня сумленьня да гэтага часу не прыходзяць лісты, забароненыя яму й званкі дадому.
Шляхам ціску яго прымусілі напісаць прашэньне аб памілаваньні, аднак Андрэй Саньнікаў да гэтага часу працягвае знаходзіцца ў турме.
кр/charter97