Logo Polskiego Radia
Print

Польскім ксяндзам анулююць беларускія візы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2012 13:34
Чатыром каталіцкім сьвятарам з Польшчы пагражае ануляваньне візаў. Калі гэта здарыцца, ім прыйдзецца пакінуць краіну.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальных меншасьцяў Леанід Гуляка на прэс-канфэрэнцыі сказаў, што адпраўленьне імшы выключна на польскай мове выклікае падазрэньні. Паводле яго словаў, вернікі скардзяцца, што некаторыя ксяндзы на працягу некалькіх гадоў знаходжаньня ў Беларусі ані разу падчас літургіі не карысталіся беларускай або расейскай мовамі. І ўлічваючы тое, што ня кожны вернік валодае польскай мовай, зазначыў Гуляка.

Таму ў мінулым годзе 18 польскім ксяндзам выдалі толькі візы на тры месяцы. Чатырнаццаць зь іх пачалі падчас імшы карыстацца беларускай й расейскай мовамі, і таму сёлета ім выдадуць ужо шасьцімесячныя візы.

«Наконт 4-х ксяндзоў у нас ёсьць некаторыя сумненьні. Мы можам прадоўжыць ім візы яшчэ на тры месяцы, але, ня выключана, што мы ўвогле ня будзем іх прадаўжаць»,- кажа Гуляка.

Таксама ён паінфармаваў, што на сёньняшні дзень у Беларусі працуе 450 ксяндоў, зь іх 158 з-за мяжы, а 152 - з Польшчы.
яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт