Logo Polskiego Radia
Print

Алег Гулак — у сьпісе невыязных

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2012 17:07
Гулак: Я, канечне, зьбіраўся паехаць за мяжу, але не паехаў, бо які сэнс?

/

Старшыня БХК Алег Гулак атрымаў даведку ад міграцыйнай службы, што ён мае часовую забарону на выезд за мяжу.

„У якасьці падставы там было ўказана толькі тое, што ў зьвязку з грамадзянскім пазовам па лініі ворганаў юстыцыі. Празь Міністэрства юстыцыі гэтая забарона прыйшла. Не ўказана, ні які суд, ні якая справа, ні якая службовая асоба, нічога. Гэта ёсьць парушэньнем інструкцыі. Сёньня я спрабаваў разабрацца ў Міністэрстве юстыцыі. Пакуль я маю інфармацыю ад Міністэрства юстыцыі, што празь іх такая забарона не праходзіла. Я, канечне, зьбіраўся паехаць за мяжу, у мяне была ў гэтым неабходнасьць. Але я не паехаў, бо які сэнс?,” - заявіў старшыня БХК Алег Гулак.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт