Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі самая нізка ацэнка свабоды прэсы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2012 08:00
Такім чынам сьвяедчыць справаздача цэнтру Gallup пра свабоду СМІ ў сьвеце.

/

Амаль дзьве трэція дарослага насельніцтва (65%) у 133 дзяржавах сьвету лічаць, што сродкі масавай інфармацыі ў іх краінах вольныя. Такім чынам сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага сацыялягічным цэнтрам Gallup у 2011 годзе.

Гэтае стаўленьне ў параўнаньні з 2010 годам амаль не памянялася.

Сёлета найбольш высокі паказчык ацэнкі свабоды прэсы зафіксаваны ў Францыі — ён складае 97% адсоткаў, а самы нізкі — у Беларусі. Паводле цэнтру Gallup, толькі 23% апытаных беларусаў лічаць СМІ свабоднымі.

Як адзначае Gallup, краіны, дзе ўзровень свабоды слова ўспрымаецца як самы нізкі, ахопліваюць некалькі рэгіёнаў, у тым ліку, на Блізкім Усходзе, на поўдзень ад Сахары, а таксама — былы Савецкі Саюз.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт