Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі хлусіў Камітэту ААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.04.2012 11:17
У дзень расстрэлу Кавалёва МЗС пісаў Камітэту ААН пра прыпыненьне выкананьня прысуду.

Фота:
Фота: svaboda.org

Любоў Кавалёва, маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва, і яго сястра Тацьцяна Казяр атрымалі інфармацыю з Упраўленьня Вярхоўнага камісара па правах чалавека.

Гэтая інфармацыя была накіравана прадстаўнікамі ўраду РБ пры аддзяленьні ААН у Жэнэве яшчэ 15-га сакавіка 2012 году – у той самы дзень, калі Ўладзіслаў Кавалёў быў расстраляны.

Прадстаўнікі Беларусі праінфармавалі Камітэт па правах чалавека аб тым, што наглядная скарга Кавалёва пададзена ў Вярхоўны суд, Аляксандар Лукашэнка разглядае яго прашэньне аб памілаваньні. Пакуль гэта ня будзе разгледжана, выкананьне сьмяротнага прысуду будзе прыпынена.

У інфармацыі аспрэчвалася прымальнасць скаргі па справе Ўладзіслава Кавалёва, а таксама сутнасьць прэтэнзій дадзенай скаргі.

Бліжэйшым часам маці й сястра накіруюць у Камітэт ААН па правах чалавека свае абвяржэньні гэтай несапраўднай і абуральнай інфармацыі.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт