Logo Polskiego Radia
Print

Арына Вячорка ў коме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.04.2012 11:00
У Арыны Вячоркі абшырны інсульт, яна ў коме. Дактары не абнадзейваюць сям’ю.

/

Інсульт здарыўся з Арынай у Вільні, дзе яна перасаджвалася зь Менску на самалёт у Барсэлёну. Там яе мелі сустрэць дачка Радаслава і ўнук Даніла. Перад самым адлётам ёй стала дрэнна. Цяпер яна ў рэанімацыі шпіталю Лазьдзінай.

„Стан пацыенткі крытычна цяжкі. На дадзены момант яна забясьпечаная ўсім неабходным, ёй прадстаўленая дапамога высокакваліфікаваных спэцыялістаў, гэта шпіталь, які спэцыялізуецца на такіх паталёгіях,” — паведамілі ў Першым аддзеле рэанімацыі й інтэнсыўнай тэрапіі Рэспубліканскага Віленскага ўнівэрсытэцкага шпіталю.

Арына Вячорка - ­ вэтэран адраджэнскага руху, заснавальніца рыцарскага клюбу ў Беларусі й музычны прадусар. 14 красавіка ёй будзе 51 год.

У Арыны трое дзяцей, дактары паінфармавалі іх пра стан маці.

svaboda.org/аз

Арына Вячорка ў коме

У Арыны Вячоркі абшырны інсульт, яна ў коме. Дактары не абнадзейваюць сям’ю.

Інсульт здарыўся з Арынай у Вільні, дзе яна перасаджвалася зь Менску на самалёт у Барсэлёну. Там яе мелі сустрэць дачка Радаслава і ўнук Даніла. Перад самым адлётам ёй стала дрэнна. Цяпер яна ў рэанімацыі шпіталю Лазьдзінай.

„Стан пацыенткі крытычна цяжкі. На дадзены момант яна забясьпечаная ўсім неабходным, ёй прадстаўленая дапамога высокакваліфікаваных спэцыялістаў, гэта шпіталь, які спэцыялізуецца на такіх паталёгіях,” — паведамілі ў Першым адзьдзеле рэанімацыі й інтэнсыўнай тэрапіі Рэспубліканскага Віленскага ўнівэрсітэцкага шпіталю.

Арына Вячорка ­ вэтэран адраджэнскага руху, заснавальніца рыцарскага клюбу ў Беларусі і музычны прадусар. 14 красавіка ёй будзе 51 год.

У Арыны трое дзяцей, дактары паінфармавалі іх пра стан маці.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт