Logo Polskiego Radia
Print

Б. Абама згадаў Натальлю Радзіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.05.2012 15:34
Прэзыдэнт ЗША выступіў з заявай з нагоды ўчарашняга Міжнароднага дня свабоды прэсы.

/

Барак Абама назваў вымушаную эміграцыю Натальлі Радзінай прыкладам парушэньня ўладамі дэмакратычных прынцыпаў.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі выступіў з заявай з нагоды ўчарашняга Міжнароднага дня свабоды прэсы:

„Мы заклікаем урады ўсіх краін абараняць правы журналістаў, блёгераў і дысыдэнтаў адкрыта гаварыць і пісаць, не асьцерагаючыся пакараньня, зьняць абмежаваньні на перамяшчэньне й іншыя формы цэнзуры, якія перашкаджаюць рэалізацыі гэтых унівэрсальных правоў”, - папісаў у сваёй заяве прэзыдэнт ЗША.

Нагадваем, журналістка Натальля Радзіна зьяўляецца галоўным рэдактарам апазыцыйнага сайта „Хартыя-97”, рэдакцыя якога цяпер працуе ў Летуве, дзе Радзіна атрымала палітычны прытулак. Яна была прызнаная абвінавачанай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19-га сьнежня 2010 году. Амаль паўтара месяца яна знаходзілася ў СІЗА КДБ, два месяцы — па месцы прапіскі ў Кобрыне пад падпіскай аб нявыезьдзе, адкуль таемна выехала й пакінула межы Беларусі.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт