Logo Polskiego Radia
Print

За адмену сьмяротнай кары ў Беларусі падпісаліся тысячы палякаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.05.2012 11:59
Пра гэта БелаПАН расказала Любоў Кавалёва, якая вярнулася з паездкі ў Польшчу.
amnesty.org.plamnesty.org.pl

amnesty.org.pl
amnesty.org.pl

У Польшчы толькі ў адзін дзень, 14 мая, за некалькі гадзін было сабрана каля 2 тысяч подпісаў за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі. Пра гэта БелаПАН расказала Любоў Кавалёва, маці пакаранага ў сярэдзіне сакавіка за саўдзел у тэрарызьме Уладзіслава Кавалёва.

Разам з дачкой Тацьцянай яна 20 мая вярнулася ў Беларусь з Польшчы, дзе на працягу некалькіх дзён знаходзілася па запрашэньні тэлеканала TVN-24.

Падчас паездкі ў Польшчу Кавалёвы ўдзельнічалі ў прамых эфірах, сустракаліся з журналістамі і грамадзкасьцю. 15 траўня Кавалёвы сустрэліся з першай лэдзі Аннай Камароўскай. Першая лэдзі Польшчы выказалася за адмену такога віду пакараньня, бо яго не павінна быць у цывілізаванай краіне.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт